Warning: Creating default object from empty value in /var/php54/belarus-live.info/archive/wp-content/plugins/download-monitor/classes/download_taxonomies.class.php on line 169
ПРО НАС | Belarus Live
Поиск:

ПРО НАС

Беларусь – гэта прыгожая краіна, поўная супярэчлівасьцяў і кантрастаў. Бо як жа інакш, калі не кантрастам, можна назваць грамадзкасьць, якая ўсьведамляе сабе вагу гісторыі Вялікага Княства Літоўскага, а тым ня менш ёй не хапае прывязанасьці да такіх каштоўнасьцяў, як мова, тоеснасьць, пачуцьцё нацыянальнае супольнасьці. Урэшце таксама, пра што часта забываюць, гэта народ, які дэмакратычным шляхам абраў у якасьці прэзыдэнта асобу, значна больш прывязаную не да краіны й ягоных жыхароў, а да ўлады. І народ, які ўжо больш за 10 гадоў ня можа знайсьці ў сабе дастаткова сілы, каб сказаць яму: „Дзякуй, у новай рэчаіснасьці патрэбны іншы лідэр”.

Наш сайт паўстае ў адказ на глыбокую патрэбу інфармацыі пра тое, што здарылася ў Беларусі, пра тое, чым сёньня жыве Беларусь.

Праект Belarus-Live – гэта спроба дапоўніць інфармацыю пра падзеі ў Беларусі. Ёсьць шмат вэб-сайтаў і на беларускай мове, і на расейскай, якія падаюць навіны зь Беларусі. Аднак з увагі на моўную блякаду яны малавядомыя ў Заходняй Эўропе, асабліва сярод асобаў, якія маюць уплыў на палітыку ў дачыненьні да Беларусі.

Мы хочам паказваць Беларусь аб’ектыўна – будзем інфармаваць як пра афіцыйныя падзеі, гэтак і тыя, ня менш важныя для Беларусі, якія ня маюць шанцаў быць агучанымі ў санкцыянаваных ўладамі сродках масавай інфармацыі ў Беларусі.

Мы будзем інфармаваць ня толькі пра палітычныя, але й культурныя падзеі ў Беларусі. Мы зацікаўленыя ў тым, каб у будучыні Belarus-Live стаў інтэрактыўным форумам абмену думкамі паміж ягонымі карыстальнікамі, як беларускімі, гэтак і міжнароднымі.

У рамках праекту мы будзем публікаваць штотыднёвы бюлетэнь, які будзем бясплатна распаўсюджваць празь інтэрнэт.

Асноўныя прынцыпы падрыхтоўкі бюлетэню – аб’ектыўнасьць і прафэсіяналізм, бо досьвед паказвае, што толькі дадзеныя прынцыпы й адпаведная практыка выклікаюць давер да крыніцаў і зьместу інфармацыі.

У кожным выданьні будуць зьмешчаныя як афіцыйныя навіны, пададзеныя беларускімі праўрадавымі СМІ, гэтак і зьвесткі, пададзеныя апазыцыяй і прадстаўнікамі беларускай грамадзянскай супольнасьці.

Нашымі партнэрамі зьяўляюцца беларускія журналісты, якія працуюць для Эўрапейскага радыё для Беларусі й Радыё Палёнія.

ЦЭНТР МІЖНАРОДНЫХ АДНОСІН
http://www.csm.org.pl