2010-01-23 : Конкурс "Польшча '89 - Беларусь '91 - нераўназначныя змены"
Павел Белавус
Два сталічныя гарады – Варшаву і Мінск – раздзяляюць толькі 500 кіламетраў, між тым яны разлучаюць Польшчу і Беларусь нават не ў геаграфічных, а хутчэй у геапалітычных аспектах. Паміж краінамі па Заходняму Бугу, па лясах ды лугавых палетках пралягла мяжа Захаду і Усходу, ЕС і зусім не ЕС, дэмакратыі і яшчэ не дэмакратыі, Еўропы і чагосьці падобнага на Еўропу ды, урэшце, вузкай і шырокай чыгуначнай каляіны, якая прымушае дзве начныя гадзіны насельніцтва цягніка «Мінск-Варшава» нервова чакаць дазволу завітаць у той край, дзе, здаецца, нас чакаюць, толькі беражліва не ўсіх туды выпускаюць.
2010-01-06 : Конкурс "Польшча '89 - Беларусь '91 - нераўназначныя змены"
Франц Чарнышэвіч
Калісьці на адным са шматлікіх семінараў, прысвечаных польскаму досведу палітычнай і эканамічнай трансфармацыі, з польскага боку раптам прагучала фраза, якая выклікала ў шмат каго з прысутных беларусаў шчырае здзіўленне, а ў некаторых нават пачуццё ўнутранага пратэсту. Фраза гучала прыблізна так: «Кепскія вучні гэтыя беларусы. Мы іх вучылі дэмакратыі, грошай купу выдалі, але ж яны не здолелі зрабіць рэвалюцыі, хаця ж мелі амаль такую самую сітуацыю, якую мелі палякі падчас ваеннага стану». Нечаканасцю сталі не так словы пра «кепскіх вучняў», як наўпроставыя параўнанні беларускай палітычнай сітуацыі з часамі «Салідарнасці» ў Польшчы.
2010-01-06 : Конкурс "Польшча '89 - Беларусь '91 - нераўназначныя змены"
Хведар Скрайновіч
Сёлета спаўняецца роўна дваццаць год з тых часоў, калі Польская Рэспубліка выйшла на шлях развітання з сацыялістычнай спадчынай, з незабыўнымі гадамі «народнай дэмакратыі». «Усё пачалося ў Гданьску» – той лейтматыў, які прасочваецца ў даследаваннях прафесійных гісторыкаў і разважаннях простых людзей па той бок нашай мяжы з Еўразвязам. Працэс, нібыта распачаты працаўнікамі судаверфяў, за межамі Польшчы праходзіў не менш запамінальна, чым на «радзіме». Кранальныя – да слёз – абдымкі немцаў на тле зруйнаванага муру паўстаюць у памяці разам з не менш уражальнымі – і таксама да слёз – кадрамі з расціснутымі аб брук пратэстоўцамі з Вільні.
2010-01-06 : Конкурс "Польшча '89 - Беларусь '91 - нераўназначныя змены"
Пётр Рудкоўскі
Спачатку, мабыць, крыху ўспамінаў. Быў год 198… Дакладна не памятаю, але гэта было хутчэй у другой палове васьмідзесятых. Я памятаю, як мы з бацькам спрабавалі пры дапамозе савецкага тэлевізара «Гарызонт» «злавіць Польшчу», што часам і атрымлівалася дзякуючы вельмі дакладнаму скіраванню антэны, замацаванай на чатырох- ці пяціметровай жардзіне. У нейкі момант бацька крычаў мне: «Ёсць, ёсць!» Гэта значыла, што я маю скончыць гімнастыку з жардзінай, бо «Польшчу» мы злавілі.
2010-01-06 : Конкурс "Польшча '89 - Беларусь '91 - нераўназначныя змены"
Ліна Новік
Дэмакратычная рэвалюцыя 1989 г. у Польшчы, першая ў сваім родзе ва Ўсходняй Еўропе, стала пачаткам пераўтварэнняў ва ўсіх сферах жыцця польскай дзяржавы. Перамога над трыма кітамі савецкай мадэлі дзяржаўнага кіравання – палітычнай манаполіяй адной партыі, унітарнасцю дзяржаўнай улады і адзінствам дзяржаўнай уласнасці, патрабавала карэннай перабудовы як трэцяга – грамадскага сектара, так і першага – дзяржаўнага; што ж да сферы прадпрымальніцтва, тую і зусім давялося адбудоўваць з нуля. Усё гэта патрабавала новых кадраў: так або інакш, яны па-ранейшаму «вырашалі ўсё». Менавіта таму адной з найважнейшых, на мой погляд, рэформаў стала адукацыйная.
2010-01-05 : Конкурс "Польшча '89 - Беларусь '91 - нераўназначныя змены"
Павел Белавус
Берасце – горад з унікальным геаграфічным становішчам, Польшчай і Украінай пад бокам, заўжды вылучаўся сваёй заможнасцю ў параўнанні з іншымі абласнымі цэнтрамі Беларусі. І мяжа з’яўляецца вялікай камерцыйнай сілай для дасягнення і падтрымання гэтай заможнасці.
2010-01-04 : Конкурс "Польшча '89 - Беларусь '91 - нераўназначныя змены"
Аляксандр Класкоўскі
29 гадоў таму ў адзін цудоўны жнівеньскі дзень я знянацку апынуўся ў скуры (дакладней — у кірзавых ботах) без пяці хвілін акупанта. Пайшла пагалоска, што наша паднятая па трывозе дывізія ідзе на Польшчу.
Так яно было ці не, схавана пад покрывам вайсковай таямніцы.
2010-01-04 : Конкурс "Польшча '89 - Беларусь '91 - нераўназначныя змены"
Юрась Каласоўскі
Перамога «Салідарнасці» на выбарах у 1989-м у Польшчы і наданне Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі статусу канстытуцыйнага закона намаганнямі БНФ у 1991-м прывялі адпаведна да спынення існавання ПНР і БССР, а таксама да сканчэння ўлады камуністаў у суседніх краінах. Але далей Беларусь і Польшча пайшлі рознымі шляхамі…