2010-01-26 : Конкурс "Польшча '89 - Беларусь '91 - нераўназначныя змены"
Франц Чарнышэвіч
Вераснёўскае нацыянальнае апытанне, зладжанае НІСЭПД, засведчыла даволі нечаканы факт: колькасць прыхільнікаў еўраінтэграцыі перавысіла колькасць энтузіястаў інкарпарацыі ў Расію. Стасунак першых да другіх складае 44% да 32%. Беларускія сацыёлагі ды журналісты адразу пачалі шукаць магчымыя версіі зменаў у геапалітычнай свядомасці, аднак, дзякаваць Богу, устрымаліся ад грунтоўных высноваў і доўгатэрміновых прагнозаў, слушна заўважыўшы, што варта пачакаць хаця б да зімы.
2010-01-26 : Конкурс "Польшча '89 - Беларусь '91 - нераўназначныя змены"
Хведар Скрайновіч
У офісах хмарачосу непадалёк ад «Варшавы-Цэнтральнай» ужо пакрысе расьпісваюць футбольны эўрачэмпіянат. Вялізныя плошчы і колькасьць іх насельнікаў (крыху больш за 20) дазваляюць змадэляваць ня толькі пытаньні арганізацыі, але і пэўныя сустрэчы ў межах будучага спаборніцтва.
Нагадаю, у 2012 г. спартыўнае сьвята з самай вялікай у Эўропе аматарскай аўдыторыяй пройдзе на дзьве краіны: Польшчу і Ўкраіну.
2010-01-26 : Конкурс "Польшча '89 - Беларусь '91 - нераўназначныя змены"
Ліна Новік
Раней, калі даводзілася чуць пра «перспектывы беларускага турызму», мне, шчыра кажучы, рабілася смешна: што б там не казалі, ні мора, ні гор у нашых бярозках не дадасца. Калі побач такія суседзі, як Польшча, ці Літва, ці хаця б Украіна – хто да нас завітае? На так званыя аграсядзібы, на якія практычна ўскладзеная місія развіцця турыстычнай сферы, я асаблівых надзеяў не мела, пакуль мне неяк папулярна не патлумачылі, што беларусам таксама трэба хаця б зрэдку адпачываць…
2010-01-25 : Конкурс "Польшча '89 - Беларусь '91 - нераўназначныя змены"
Юрась Каласоўскі
Паміж Усходам і Захадам, Поўначчу і Поўднем Беларусь стагоддзямі знаходзілася на стыку культур і святапоглядаў, ва унікальных умовах шматнацыянальных кантактаў на скрыжаванні Заходняй і Усходняй цывілізацый. І сённяшнія рэаліі пацвярджаюць гэта: пасля больш як 10 год палітыкі ізаляцыі Еўропа запрашае Беларусь да супрацы, імкнучыся выцягнуць яе з сферы ўплыву Расіі.
2010-01-24 : Конкурс "Польшча '89 - Беларусь '91 - нераўназначныя змены"
Франц Чарнышэвіч
Гістарычны досвед нацыі – цікавая рэч. Без яго немагчыма збудаваць нацыянальную ідэнтычнасць, асэнсаваць сваё месца і прызначэнне ў часе і прасторы, адначасова гэты досвед можа стаць крыніцай шматлікіх фобій, якія могуць істотна абмежаваць нацыі магчымасці для далейшага развіцця. Беларусы ў гэтым выпадку зусім не выключэнне з правілаў.
2010-01-24 : Конкурс "Польшча '89 - Беларусь '91 - нераўназначныя змены"
Юры Дракахруст
Чаго палякі баяліся найбольш перад уступленьнем у Эўразьвяз і што з гэтага спраўдзілася?
Быў вялікі страх, што адкрыцьцё рынку, скасаваньне мытнай мяжы прывядзе да катастрофы польскай сельскай гаспадаркі, краіну захлынуць танныя заходнеэўрапейскія прадукты, немцы скупяць зямлю, і польскаму фэрмэрству прыйдзе канец. І гэтыя перасьцярогі мелі выразнае палітычнае вымярэньне. Адзін зь лідэраў Сялянскай партыі Яраслаў Камінскі распавёў, як шмат згубіла тады партыя, адстойваючы далучэньне да Эўразьвязу, ідучы насуперак агульным настроям свайго электарату.
2010-01-24 : Конкурс "Польшча '89 - Беларусь '91 - нераўназначныя змены"
Павел Белавус
Што такое футбол? Дзіўнае пытанне, і, як ні дзіўна, заўзятары і аматары гэтай гульні ў розных краінах адкажуць на яго зусім па-рознаму. Для беларусаў апошнім часам слова «футбол» збольшага ўжываецца разам са словам “БАТЭ” ды надзеямі, што нашая родная зборная вось-вось пераможа спачатку ўкраінцаў, пасля харватаў і трапіць хоць на які-небудзь чэмпіянат. Але пакуль гэта толькі мары…