Вольга Корсун – Belarus-Live http://belarus-live.info Навіны Беларусі Tue, 08 Mar 2016 02:15:48 +0000 be-BY hourly 1 https://wordpress.org/?v=4.4.1 http://belarus-live.info/wp-content/uploads/2014/12/favicon.png Вольга Корсун – Belarus-Live http://belarus-live.info 32 32 ДТЗ з удзелам жывёл: хто вінаваты і што рабіць? http://belarus-live.info/?p=56 http://belarus-live.info/?p=56#respond Tue, 08 Mar 2016 01:53:17 +0000 http://belarus-live.info/?p=56 У Беларусі ў сярэднім 5 чалавек у год гіне ў аварыях з удзелам жывёл. Па падліках заолагаў, штогод пад колы трапляе да 40 адсоткаў мігруючых земнаводных. Аднак ніякіх агароджаў ці сетак на дарогах, якія перасякаюцца са шляхамі міграцыі жывёл, у Гродзенскай вобласці няма. На гэтых участках адно ўсталяваныя папераджальныя знакі «Дзікія жывёлы».

Нярэдка дарогі перасякаюць міграцыйныя калідоры жывёл – шляхі, якія вядуць да месцаў зімовак, размнажэння, больш багатага корму. Нават ажыўлены рух не спыніць лася ад таго, каб скокнуць праз шашу ў пошуку смачнай ежы. Таму, калі, напрыклад, поле кукурузы знаходзіцца побач з лесам, рызыка для кіроўцаў павялічваецца.

Па падліках заолагаў, штогод пад колы трапляе да 40 адсоткаў мігруючых земнаводных, і гэтая лічба няпоўная, бо ўвесну гінуць самкі, гатовыя прынесці патомства. Не вядомая сітуацыя і з буйнымі жывёламі. У інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету па Гарадзеншчыне нам распавялі, што немагчыма назваць нават прыблізную лічбу, колькі жывёл гіне на дарогах Беларусі ў год – такой статыстыкі папросту не вядзецца. Яно і зразумела: не заўсёды на аварыі з удзелам жывёл выклікаюць ДПС, калі ніхто не пацярпеў і машына засталася цэлай, кіроўцы проста з’язджаюць. А тушу загінулай жывёлы забіраюць з сабой або скідаюць у кювет. Дарэчы, прыбіраць целы загінулых жывёл павінен лясгас, які арэндуе дадзеную тэрыторыю, а калі выпадак адбыўся ў межах горада ці прыгарадзе – мясцовы ЖКГ. Калі ж кіроўца прысвойвае сабе тушу забітага звера, яму пагражае вялікі штраф.

Некалькі гадоў таму спецыялісты сабралі і прааналізавалі зафіксаваныя выпадкі ДТЗ з удзелам жывёл. У месцах, дзе канцэнтрацыя аварый была найбольшай, то бок участках, дзе аўтастрады перасякаюцца са шляхамі міграцыі жывёл і звярынымі сцежкамі, ўсталявалі спецыяльныя папераджальныя знакі «Дзікія жывёлы», а таксама знакі, якія абмяжоўваюць хуткасць.

к аказалася, на Гродзеншчыне толькі гэтым і абышліся, і гэтыя знакі сёння з’яўляюцца ледзь ці не адзіным сродкам бяспекі для ласёў і дзікоў. Некаторыя кіроўцы не звяртаюць на трохкутнік з аленем ніякай увагі. Аднак большасць аўтамабілістаў ўсё ж скідаюць хуткасць, бачачы папераджальны знак, ці хаця б больш уважліва сочаць за дарогай. Пры сутыкненні з жывёлай аўтамабіль атрымлівае пашкоджанні. І чым звер буйнейшы, тым даражэй абыйдзецца кіроўцу рамонт, калі наогул будзе што аднаўляць. У любым выпадку кіроўца атрымлівае матэрыяльную шкоду.

Часцей за ўсё на рамонце праблемы няўважлівага вадзіцеля і сканчаюцца. Але часам здараюцца і трагедыі: па краіне ў сярэднім 5 чалавек у год гіне ў аварыях з удзелам жывёл. Ніякіх агароджаў ці сетак на дарогах вобласці няма – дорага, няма грошай. Раскашэліліся толькі на Белавежскую пушчу: на дарозе ў абыход Нацыянальнага парку «Белавежская пушча» пабудаваны першы ў краіне падземны пераход для капытных. Гэта бетонны тунэль 4,5 на 5,1 метра, умантаваны ў дарогу. Аднак пабудаваць мала, трэба навучыць звяроў пераходзіць праз яго. Для гэтага вясной ля ўваходу ў якасці стымулу высаджваюць спецыяльныя расліны, якімі сілкуюцца ласі, алені і іншыя капытныя.

А забяспечыць бяспеку на дарогах ў многіх выпадках можна і за кошт досыць танных мерапрыемстваў. Напрыклад, усталяваць знакі, якія прадпісваюць зніжаць у змрок і ноччу хуткасць да 40 кіламетраў у гадзіну падчас сезоннай міграцыі земнаводных, а таксама ўсталяваць “спячых паліцэйскіх”. Або выкарыстоўваць адпужваючыя рэпеленты, якія рассыпаюць уздоўж кромкі лесу. Праўда, яны эфектыўныя не больш за месяц: пах драпежніка, які яны вырабляюць, хутка выветрываецца.

У еўрапейскіх краінах абароне дзікіх звяроў ад аўтамабіляў надаюць павышаную ўвагу. Да прыкладу, у Фінляндыі ўздоўж хуткасных дарог устаноўлены спецыяльныя агароджы, якія не даюць лясным жыхарам выбягаць на асфальт. У Заходняй Еўропе будуюць маставыя збудаванні шырынёй каля 50 метраў. На іх насыпают грунт, высаджваюць траву, расліны. Падыходы да дарогі агароджваюць сеткай. Зверу нічога не застаецца рабіць, акрамя як карыстацца надземных пераходам. Будаўніцтва такіх канструкцый патрабуе немалых выдаткаў, але там абвяшчаюцца тэндэры на будаўніцтва пераходу для жывёл, праекціроўшчыкі спаборнічаюць паміж сабой, хто зробіць “зялёны” мост для аленяў, ласёў і іншай жыўнасці шырэй, лясісцей, бяспечней, і пытанне аб акупнасці праекта нават не абмяркоўваецца. Гэта пры тым, што сутыкненні аўтамабіляў з дзікімі жывёламі і так выключаны дзякуючы агароджы трасы, а гаворка ідзе ўсяго толькі пра тое, каб насельнікі лесу не адчувалі нязручнасцяў падчас міграцыі звыклымі маршрутамі. Горад, дзе могуць дазволіць сабе выдаткі на падобныя “выставачная” праекты, любы госць ацэніць як месца добрае, паспяховае, экалагічна спрыяльнае, а таму прывабнае. З усімі вынікаючымі для бізнэсу наступствамі. Беларусі ж у гэтым сэнсе ёсць да чаго імкнуцца.

Такім чынам, падсумуем.

Калі вы збілі жывёлу:

– Не пакідайце месца ДТЗ, патэлефануйце ў ДАІ

– Перамясціце загінулую жывёлу на збочыну, каб не ствараць аварыйнай сітуацыі

– Калі звер паранены, то лепш да яго не набліжацца, так як гэта небяспечна

– Не спрабуйце забраць дзічыну сабе. Гэта незаконна і можа расцэньвацца як браканьерства

– Калі звер дзікі, то паведаміце пра гэта ў Інспекцыю па ахове жывёл. Нават калі ён укульгаваў у лес, егеры яму альбо акажуць дапамогу, альбо спыняць яго пакуты

– Калі жывёла хатняя, то трэба альбо знайсці ўладальніка, альбо самастойна адвезці параненага гадаванца да ветэрынара.

Наступствы аварый:

– Гібель звера або яго раненне, што ў дзікай прыродзе раўнасільна гібелі

– Пашкоджанне аўтамабіля, аж да стану «аднаўленню не падлягае»

– Траўмы, а ў асобных выпадках гібель кіроўцаў і пасажыраў.

Што знізіць колькасць ДТЗ:

– Усталяванне папераджальных знакаў, агародж ці сетак уздоўж дарог

– Пракладка пераходаў, тунэляў для жывёл

– Абсталяванне падкормавых пляцовак на бяспечнай адлегласці ад магістраляў, каб адцягнуць звяроў далей ад трас.

Аўтар: Вольга Корсун

Фота: marshrut.by

Крыніца: Гродзенскі “Зялёны партал”

]]>
http://belarus-live.info/?feed=rss2&p=56 0